ОЙ, “ЗВАНОЧКI”, “КАЛАСОЧКI”, “ВАСIЛЁЧКI”!

Хто забыў сваіх продкаў – сябе губляе,
хто забыў сваю мову – усё згубіў.
Уладзімір Караткевіч

2019_02_21_121 лютага ў многіх краінах свету адзначаецца Дзень роднай мовы. Улічваючы важнасць гэтай падзеі для нас, параўнальна невялікага еўрапейскага народа, беларусы гэтай падзеі прысвячаюць цэлы тыдзень.
Для любога народа родная мова – штосьці значна большае, чым сродак зносін. Гэта яго шматвекавая памяць, яго гісторыя, яго славутыя імёны і падзеі. Ведаць, шанаваць, берагчы сваю мову – абавязак кожнага беларуса. Веданне роднай мовы і для нас, кадэтаў, мае вялікае значэнне. А таму кадэты восьмых класаў з задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Пагуляем у роднае слова”, прысвечанае міжнароднаму дню роднай мовы, якое падрыхтавалі дзяўчаты трэцяга ўзвода пад кіраўніцтвам выхавацеля Галіны Іванаўны Шачак.
Вядучыя Вера Бурко і Анастасія Вярбіцкая пазнаёмілі прысутных з гісторыяй узнікнення гэтага свята, кадэты чыталі вершы беларускіх паэтаў пра родную мову.
Затым з трох восьмых класаў сфарміраваліся каманды,
2019_02_21_2 якім далі мілагучныя назвы: “Званочкі”, “Каласочкі”, “Васілёчкі”. Паміж імі прайшлі спаборніцтвы на лепшых знаўцаў беларускай мовы. У конкурсах членам каманд давялося пабываць на прыпынках “Словаведы”, “Перакладчыкі”, “Старонкі мінулага і сучаснага”, “Крылатыя выразы”, “Таямнічая шкатулка”, “Нельга забыць”, “Прадоўжы твор”. Усе ўдзельнікі каманд праявілі зацікаўленасць, многія з іх вельмі добра спраўляліся з заданнямі.
Па выніках гульні дыпломам І ступені была ўзнагароджана каманда 8 “Б” класа “Каласочкі, дыпломам ІІ ступені – каманда 8 “А” класа “Званочкі” і дыпломам ІІІ ступені – каманда 8 “В” класа “Васілёчкі”.
Гэты незвычайны экскурс у краіну беларускай мовы атрымаўся цікавым, пазнавальным, карысным. Яго ўдзелінікі зразумелі галоўнае – роднае слова трэба не толькі ведаць, але і актыўна ім карыстацца.

Вера Бурко, кадэт І курса
Галіна Іванаўна Шачак, выхавацель

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *