І ЗНОЎ СУСТРЭЧА З МЕЛЬПАМЕНАЙ

2014_05_17_teat17 мая кадэты нашага вучылішча наведалі першы і старэйшы прафесійны тэатр рэспублікі – тэатр імя Янкі Купалы. Нам пашчасціла пабываць на спектаклі “Паўлінка”, які з’яўляецца своеасаблівай візітнай карткай беларускага тэатра і адкрывае кожны новы сезон.
Цікава аформленая сцэна дазволіла нам успомніць быт сялян пачатку XX стагоддзя. Цудоўная ігра акцёраў паказала такія жыццёвыя з’явы, якія выклікалі смех. Вельмі спадабаліся вобраз шляхцюка Быкоўскага і камічны “дуэт” Пустарэвічаў, а таксама такія камічныя сітуацыі, як пошукі Пустарэвічамі “заблудзіўшай” кабылы і заляцанне Быкоўскага да Паўлінкі. Беларускія песні, танцы, мова яшчэ раз падкрэслілі каларытны беларускі нацыянальны характар.
Вельмі цікава было паглядзець спектакль, тым больш, што са зместам п’есы мы ўжо пазнаёміліся на ўроках літаратуры. Здзівіў фінал, які адрозніваўся ад таго, што мы чыталі.
Раю ўсім наведаць тэатр, вам вельмі спадабаецца!

Аліна Гнядзько

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *