БЕЛАРУСКАЯ МОВА ВАКОЛ І ПОБАЧ

9 лютага ў нашым вучылішчы пачаўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры. На працягу ўсяго перыяда (па 14.02) кадэтам прадастаўляецца магчымасць праверыць веданне роднай мовы пад час правядзення віктарын “Перакладчык”, “Словы з гісторыяй”, “Рускай мове дай разгрузку, размаўляй са мной па-беларуску” , праявіць сябе ў якасці літаратуразнаўцаў і эрудытаў, разгадваючы беларускія народныя загадкі, крыжаванкі, прысвечаныя гісторыі літаратуры, рашаючы аўтарскія літаратурныя задачы. Мастакі змогуць паказаць свой талент у конкурсах газет і малюнкаў “Літаратурныя краявіды”. І шмат іншых займальных заданняў і мерапрыемстваў, таму будзе, чым заняцца ў гэты час.
Цікавасць да роднай мовы не абмяжоўваецца сценамі вучылішча.
2015_02_11_bm11 лютага вучні 8 “Б” класа наведалі слуцкі этнаграфічны музей, дзе пазнаёміліся з побытам беларусаў папярэдніх стагоддзяў. Кадэты атрымалі магчымасць вярнуцца ў час драўлянага побыту, плеценага абутку і саматканага адзення, убачыць на ўласныя вочы эвалюцыю не толькі чалавека, але і рэчаў вакол яго, і нават нешта расказаць экскурсаводу. Спадзяюся, што экскурсанты засталіся задаволены.
А наперадзе кадэтаў чакае не менш прыемнае мерапрыемства – вызначэнне пераможцаў і, безумоўна, узнагароды.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *