РАЗМАЎЛЯЙ СА МНОЙ ПА-БЕЛАРУСКУ

2020_02_21_3 2020_02_21_22020_02_21_4 2020_02_21_1“Слонка”, “касач”, “золак”, “усмешка”, “сціпласць”, “кахенне” – словы роднай мовы, ад якіх становіцца цяплей на душы і хочацца ўсміхацца. Як прыемна іх чуць, а яшчэ прыемней – казаць, звяртаючыся да суразмоўцы.
21 лютага беларусы адзначалі Міжнародны дзень роднай мовы. А ў нашым вучылішчы гэтай важнай нагодай завяршыўся Тыдзей беларускай мовы і літаратуры.
Як можна выказаць любоў і пашану да роднай мовы? Яе трэба не толькі ведаць, а актыўна карыстацца ў маўленні. На працягу тыдня кадэты ўдзельнічалі ў лінгвістычных віктарынах “Перакладчык”, “Словы з гісторыяй”, “Скарбонка вуснай народнай творчасці”. Дэманстравалі веданне беларускай літаратуры ў час складання крыжаванак, рашалі літаратурныя задачы. На перапынках паміж урокамі гучалі беларускія песні, вершы класікаў, ладзіўся прагляд мультыплікацыйных стужак па сюжэтах народных казак.
Кадэты з захапленнем прынялі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Літаратурныя фарбы Беларусі”. Па выніках была наладжана выстава. Аўтары лепшых работ Мікіта Васіленка, Дзяніс Касцяленя і Павел Камінскі.
Завяршыўся тыдзень святкаваннем Дня роднай мовы і акцыяй “Размаўляй са мной па-беларуску”. На працягу пяці дзён кадэты мелі магчымасць пазнаёміцца з новымі словамі на роднай мове, якія не так часта ўжываюцца ў паўсядзённасці, і выкарыстаць іх у адкрытым дыялогу з настаўнікамі ці вучнямі-кансультантамі. У якасці кансультантаў выступілі дзевяцікласніцы Валянціна Шэлег і Вера Бурко.
Спадзяёмся, што гэты тыдзень натхніў кадэтаў на далейшае вывучэнне роднай мовы.

І.Андрыевіч

Комментарии

Комментариев нет.

Оставить комментарий

(обязательно)

(обязательно)